|
12 сакавіка 2025 года быў праведзены падрыхтаваны бібліятэкарам Юбіцкай Таццянай Яўгеньеўнай і навучэнцамі вучэбнай групы №4 вусны часопіс «З любоўю да роднага слова», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы і 535-годдзю з дня нараджэння беларускага асветніка Францыска Скарыны.
Вядучыя Сінькевіч Паліна і Трафімянкова Дар’я пазнаёмілі прысутных з цікавымі фактамі пра беларускую мову.
Цудоўныя вершы беларускіх паэтаў П. Панчанкі «Беларуская мова», М. Пазнякова «Скарына» пранікнённа прагучалі ў выкананні Осікавай Аляксандры, куратара групы Ледаўскіх Аліны Анатольеўны.
Прыгажосць, мілагучнасць, дасціпнасць і трапнасць беларускай мовы праз сцэнкі «Пасля вучобы» артыстычна паказалі Галавенчык Ульяна, Завілейскі Яўгеній, Карабко Данііл, Нізаўцова Дар’я.
Навучэнцы паглядзелі відэаролікі «Цікавыя факты пра беларускую мову», «Вялікі сын Беларусі – Францыск Скарына», «Дзе мой край?» (32 акцэнты беларускай мовы).
У літаратурнай віктарыне «Францыск Скарына», у гульні «Роднае, вечнае слова» перамогу атрымала Шылко Ганна.
|