|
95-годдзю з дня нараджэння паэта, пісьменніка Уладзіміра Караткевіча была прысвечана літаратурна-музычная кампазіцыя «Зямля пад белымі крыламі», якую падрыхтавалі і правялі 29 кастрычніка 2025 года бібліятэкар Юбіцкая Таццяна Яўгеньеўна і навучэнцы групы № 24-Т.
Вядучыя Хадарэнка Таіса і Шастаковіч Аліна пазнаёмілі прысутных з цікавымі фактамі біяграфіі У. Караткевіча.
Цудоўныя вершы беларускага паэта «Орша», «Мова», «Быў. Ёсць. Буду», Р. Барадуліна «Да партрэта У. Караткевіча» пранікнённа прагучалі ў выкананні Кушнер Уладзіславы, Гваздовай Дзіяны, Вайцахоўскага Рамана, Ляшкевіча Аляксандра.
Вітушка Дар’я выразна прачытала ўрывак з аповесці У. Караткевіча «Лісце каштанаў».
Скурчаева Крысціна і Яўсеенкаў Іван артыстычна інсцэніравалі верш «Як Стажары ў небе заззялі...».
Прыгожыя малюнкі падрыхтавалі Галубцова Варвара і Міхайлоўская Анжаліка.
Лепшым знаўцам аповесці У. Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» прызнана Хадарэнка Таіса.
«…любая літаратура можа сказаць, што яна багатая і сталая, калі мае свайго Уладзіміра Караткевіча».
Рыгор Барадулін

|