|
25 лютага 2026 года быў праведзены падрыхтаваны бібліятэкарам Таццянай Яўгеньеўнай Юбіцкай і навучэнцамі вучэбнай групы №11 вусны часопіс «Любі, шануй і ведай сваю мову», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы і 140-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі.
Вядучыя Карайван Соф’я і Касцюковіч Вікторыя пазнаёмілі прысутных з цікавымі фактамі пра беларускую мову.
Цудоўны верш беларускага паэта П. Панчанкі «Беларуская мова», урывак з апавядання З. Бядулі «Бондар» пранікнённа прагучалі ў выкананні Пахомавай Радмілы, куратара групы Яўгеніі Леанідаўны Шабалавай.
Прыгажосць, мілагучнасць, дасціпнасць і трапнасць беларускай мовы праз сцэнкі «Пасля вучобы» артыстычна паказалі Жывіцкая Яраслава, Мініна Ніка, Рычко Дар’я.
Навучэнцы паглядзелі відэаролікі «Цікавыя факты пра беларускую мову», «Змітрок Бядуля», «Дзе мой край?» (32 акцэнты беларускай мовы).
У гульні «Роднае, вечнае слова» перамогу атрымала Пахомава Радміла .
«…Мова светлая… Мова чыстая…
Паспрабуеш – і хочацца піць…
Бы крынічныя воды, празрыстая –
Не спыніць яе, не замуціць…
Як калісьці на ёй (сведкі маюцца)
Продкі песні спявалі свае,
Так і сёння нашчадкі натхняюцца
Срэбразвонным напевам яе…».
Т. Дзям’янава «Мова светлая… Мова чыстая…»
|