|
22 красавіка 2026 года быў праведзены падрыхтаваны бібліятэкарам Таццянай Яўгеньеўнай Юбіцкай і навучэнцамі вучэбнай групы №20 инфармацыйны час «Чарнобыль адгукнуўся ў сэрцы болем…», прысвечаны 40-ой гадавіне Чарнобыльскай трагедыі.
Вядучыя Бамбур Элеанора і Налетка Юлія паведамілі прысутным пра прычыны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, яе наступствы для Беларусі.
Бібліятэкар расказала пра творы паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў, прысвечаныя чарнобыльскай тэме.
Вершы беларускіх паэтаў Э. Акуліна, А. Грачанікава, М. Пазнякова пранікнённа прагучалі ў выкананні Аляшкевіч Марыі, Гатоўкі Ігара, Первянёнак Дзіяны.
Сваё бачанне Чарнобыльскай трагедыі праз малюнак паказала Банецкая Аляксандра.
Удзельнікі мерапрыемства хвілінай маўчання ўспомнілі ўсіх тых, хто загінуў пад час аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі, хто загінуў пасля Чарнобыля ад хваробаў і душэўных пакут.
Чарнобыль – гэта голас Неба,
Каб чалавек стаў разумець:
Жыццё умець не рушыць трэба,
А шанаваць Яго умець!
Э. Збароўскі «З лёсам знявечаным выгнанцы…»

|