31 кастрычніка 2017 г. у актавай зале каледжа была праведзена падрыхтаваная бібліятэкарам Юбіцкай Таццянай Яўгеньеўнай і навучэнцамі літаратурная вечарына «Слава і гонар зямлі беларускай…», прысвечаная Году навукі, 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, 135-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
31 кастрычніка 2017 г. у актавай зале каледжа была праведзена, падрыхтаваная бібліятэкарам Юбіцкай Таццянай Яўгеньеўнай і навучэнцамі літаратурная вечарына «Слава і гонар зямлі беларускай…», прысвечаная Году навукі, 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, 135-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
У літаратурнай вечарыне прыняла ўдзел Маргарыта Юр’еўна Латышкевіч – паэтэса, пісьменніца, літаратуразнаўца, рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць», член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат шэрага творчых конкурсаў. Маргарыта Латышкевіч – аўтар паэтычнага зборніка « Пульс навальніц», зборніка апавяданняў «Яблыкі».