|
Беларусь для мяне – як крыніца жыцця,
Бо пашчасціла тут нарадзіцца!
І сардэчна хачу сення я пажадаць
Вам краінай сваей ганарыцца!
|
Вялікае заўсёды пачынаецца з малога. Паўнаводная рака жывіцца маленькімі рачулкамі. З невялікага верша пачынаецца вялікая паэзія.
На ўроку прысутнічаў беларускі паэт і перакладчык Мікола Маляўка, ураджэнец Міншчыны. Ён пазнаёміў навучэнцаў са сваёй літаратурнай спадчынай і новымі творамі. І пажадаў усім нам з замілаваннем адносіцца да месца, дзе мы нарадзіліся і выраслі, пачалі ўсведамляць свет, зрабілі першыя крокі ў самастойнае жыццё.
Педагог-арганізатар Ю. М. Дубік