Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
 

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив новостей

08.12.20

26 лістапада 2020 года была праведзена падрыхтаваная бібліятэкарам Юбіцкай Таццянай Яўгеньеўнай і навучэнцамі вучэбнай групы №6 літаратурна-музычная кампазіцыя «Зямля пад белымі крыламі…», прысвечаная Году малой радзімы і 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Калі мы гаворым пра малую радзіму, кожны з нас уяўляе яе па-свойму. Хтосьці бачыць бацькоўскую хату, у якой заўсёды цёпла і ўтульна, а галоўнае, цябе там чакаюць. Іншыя згадваюць дарагія сэрцу мясціны, дзе ў бабулі і дзядулі прайшло яго дзяцінства.

Пра сваю малую радзіму з любоўю ўспаміналі навучэнцы Гардзяюк Міхаіл, Кісель Уладзіслаў, Меляшкевіч Ігар,Парфёнаў Мацвей.

Вядучыя Трапачоў Кірыл і Кавалеўскі Яўгеній пазнаёмілі прысутных з цікавымі фактамі біяграфіі Уладзіміра Караткевіча – аднаго з самых яркіх і самабытных прадстаўнікоў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, таленавітага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, кінасцэнарыста, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў БССР імя І. Мележа і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа(пасмяротна).

Цудоўныя вершы вялікага сына легендарнай зямлі аршанскай пранікнённа прагучалі ў выкананні навучэнцаў Гардзяюка Міхаіла, Кісель Уладзіслава, Меляшкевіча Ігара, Шантара Уладзіслава.

Завала Іван выразнапрачытаў урывак з аповесці пісьменніка «Лісце каштанаў», аднаго з самых аўтабіяграфічных твораў Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Кісель Уладзіслаў і навучэнка вучэбнай групы №1 Гаўрычэнкава Карына інсцыніраваліверш паэта пра каханенне «Як Стажары ў небе заззялі…».

Цудоўныя малюнкі падрыхтавалі Гардзяюк Міхаіл і Арлоў Дзяніс.

Т. Я. Юбіцкая, бібліятэкар