Вядучыя Родзіна Таццяна і Рудая Аляксандра пазнаёмілі прысутных з цікавымі фактамі пра беларускую мову.
Цудоўныя вершы беларускіх паэтаў П. Панчанкі, Т. Дзям’янавай, урывак з апавядання З. Бядулі пранікнённа прагучалі ў выкананні Карагазян Лізаветы, Саевіч Кацярыны, Дзіткоўскай Ганны, Селязнёвй Анастасіі.
Прыгажосць, мілагучнасць, дасціпнасць і трапнасць беларускай мовынавучэнкі Родзіна Таццяна, Рудая Аляксандра, Дзіткоўская Ганна, Карагазян Лізавета, Саевіч Кацярына, Селязнёва Ганна, Казімірава Ілона паказалі праз сцэнкі «На ўроку», «Пасля вучобы».
У літаратурнай віктарыне, прысвечанай жыццю і творчасці З. Бядулі, перамогу атрымала Казей Валерыя.
Т. Я. Юбіцкая, бібліятэкар