21 красавіка 2021 года быў праведзены падрыхтаваны бібліятэкарам Юбіцкай Таццянай Яўгеньеўнай і навучэнцамі вучэбнай групы №8 инфармацыйны час «Чарнобыль – наша памяць і боль», прысвечаны 35-ай гадавіне Чарнобыльскай трагедыі.
Вядучыя Аляксеенка Карына і Светлік Дзмітрый паведамілі прысутным пра прычыны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, яе наступствы для Беларусі. Бібліятэкар расказала пра творы паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў, прысвечаныя чарнобыльскай тэме.
Вершы беларускіх паэтаў Э. Акуліна, С. Законнікава, М. Пазнякова пранікнённа прагучалі ў выкананні Мулярэвіч Валерыі, Шумавас Аляксандры, Аляксеенка Карыны.
Сваё бачанне Чарнобыльскай трагедыі праз малюнак паказалі Малашкевіч Ангеліна і Кавалевіч Ульяна.
Т. Я. Юбіцкая, бібліятэкар