Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
 

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив новостей

23.02.22

22 лютага 2022 года быў праведзены вусны часопіс «Вандроўка ў родную мову», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы і 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

22 лютага 2022 года быў праведзены падрыхтаваны бібліятэкарам Юбіцкай Таццянай Яўгеньеўнай і навучэнцамі вучэбнай групы № 5 вусны часопіс «Вандроўка ў родную мову», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы і 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Вядучыя Цапілава Аляксандра і Калесніковіч Алена пазнаёмілі прысутных з цікавымі фактамі пра беларускую мову.

Цудоўныя вершы беларускіх паэтаў П. Панчанкі «Беларуская мова», Т. Дзям’янавай «Мова светлая… Мова чыстая…», М. Багдановіча «Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы…» пранікнённа прагучалі ў выкананні Кірпічовай Анастасіі, Працько Дзіяны.

Прыгажосць, мілагучнасць, дасціпнасць і трапнасць беларускай мовы навучэнцы Возны Вячаслаў, Глябко Ксенія, Канцевіч Каміла, Кірпічова Анастасія, Працько Дзіяна, Скварцоў Міхаіл паказалі праз сцэнкі «На ўроку», «Пасля вучобы».

У літаратурнай віктарыне, прысвечанай жыццю і творчасці Максіма Багдановіча, у гульні «Роднае, вечнае слова» перамогу атрымалі Цапілава Аляксандра (Iмесца), куратар групы № 5 Ляшко Маргарыта Сяргееўна (IIмесца), Бежык Яна (IIIмесца), Скварцоў Міхаіл (IIIмесца).

Па выніках літаратурнай віктарыны, прысвечанай жыццю і творчасці М. Багдановіча, інтэлектуальнай гульні «Роднае, вечнае слова» перамогу атрымалі Цапілава Аляксандра (Iмесца), куратар групы № 5 Ляшко Маргарыта Сяргееўна (IIмесца), Бежык Яна (IIIмесца), Скварцоў Міхаіл (IIIмесца).