140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа была прысвечана літаратурная вечарына «Песняры зямлі беларускай», якуюпадрыхтавалі і правялі 24 кастрычніка 2022 года бібліятэкар Юбіцкая Таццяна Яўгеньеўна і навучэнцы вучэбнай групы № 7.
Вядучыя Ульяна Верына і Кірыл Есмантовіч пазнаёмілі прысутных з цікавымі фактамі біяграфіі Я. Купалы і Я. Коласа.
Цудоўныя вершы беларускіх паэтаў «Бацькаўшчына», «Я не паэта», «Лета», «О, край родны, край прыгожы…», «На лузе» пранікнённа прагучалі ў выкананні Сафіі Алісевіч, Дар’і Бухвал, Лізаветы Лазоўскай, Ганны Толкач, Ратміра Тушынскага.
Матвей Сцяпук выразна прачытаў урывак з артыкула Я. Коласа «Мой запавет».
Марыя Дзерабіна і Данііл Казлоўскі артыстычна і пранікнённа інсцэніравалі эпізод з жыцця Янкі Купалы.
Прыгожыя малюнкі падрыхтавалі Дар’я Бурлачык і Кацярына Раманава.