Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
 

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив новостей

16.01.23

Экскурсія ў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Навучэнцы групы №1 Белава Дзмітрый, групы №2 Дзмітрыеў Павел, групы №10 Завадская Вікторыя, групы №13 Каблук Ангеліна і Родзіна Таццяна, групы №20 Ісаева Таццяна і Шкуратава Ксенія разам з бібліятэкарам Таццянай Яўгеньеўнай Юбіцкай завіталі ў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Экскурсія па васьмі экспазіцыйных залах музея з праглядам відэароліка «Купалле» у фармаце 3D, галаграфічным тэатрам «Янка Купала ў рабочым кабінеце», інтэрактыўнай зонай «Хлопчык і лётчык», праглядам урыўка са спектакля «Паўлінка» на імправізаванай сцэне ў тэатральнай зале музея атрымалася цікавай і змястоўнай. Наведвальнікі музея маглі знаёміцца з дадатковай інфармацыяй з дапамогай тач-скрын экранаў.

Навучэнцы пачулі як знаёмыя, так і невядомыя факты біяграфіі і творчай дзейнасці Янкі Купалы. Музей ўразіў сваёй утульнасцю, цеплынёй, гасціннасцю. Асаблівую зацікаўленасць у навучэнцаў выклікаў рэбус, у якім былі зашыфраваны назвы твораў паэта.

Творы беларускага песняра перакладзены амаль на 100 замежных моў. Толькі верш «А хто там ідзе? » гучыць на 84 мовах народаў свету.

 

Прытулак любові – Купалаўскі дом, дзе зноў зажадалі сустрэцца.
З Купалам у сэрцы ўсе мы жывём, з Купалам у сэрцы!