Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
 

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив новостей

12.02.24

8 лютага 2024 г. быў праведзены вусны часопіс «З любоўю да роднага слова»

Часопіс, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы і 110-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Аркадзя Куляшова, быу  падрыхтаваны бібліятэкарам Юбіцкай Таццянай Яўгеньеўнай і навучэнцамі вучэбнай групы № 22-Т.

Вядучыя Драко Ангеліна і Шчэрба Дар’я пазнаёмілі прысутных з ціка-вымі фактамі пра беларускую мову.

Цудоўныя вершы беларускіх паэтаў П. Панчанкі «Беларуская мова»,Т. Дзям’янавай «Мова светлая… Мова чыстая…»пранікнённа прагучалі ў выкананні Намазавай Дар’і, Сцяпанавай Ксеніі.

Прыгажосць, мілагучнасць, дасціпнасць і трапнасць беларускай мовы праз сцэнкі «У каледжы»,«Пасля вучобы»паказалінавучэнцы Абрагімовіч Марыя, Гарэльчык Раман, Кіеня Ганна, Пушкін Іван, Савасцюк Дар’я, Трацэўская Вікторыя.

Навучэнцы паглядзелі відэаролікі «Цікавыя факты пра беларускую мову», «Дзе мой край? (32 акцэнты беларускай мовы)», паслухалі песню «Алеся» у выкананні ансамбля «Песняры».

У літаратурнай віктарыне, прысвечанай жыццю і творчасці Аркадзя Куляшова, у гульні «Роднае, вечнае слова» перамогу атрымаў Пушкін Іван.

 

Мова цёплая… Мова матчына…
Ў кожным слове – свая прыгажосць…
Мы павінны быць лёсу ўдзячнымі
І за тое, што мова ў нас ёсць,
І за тое, што “ роснаю” “раніцай”
“Запаліўшы” “святлом” “далягляд”,
“Промні “ “сонейка” нам “усміхаюцца”
І “спявае” “навокал” “ зямля”…

Т. Дзям’янава «Мова светлая… Мова чыстая…»