Разделы сайта

Главная

Архив новостей

04.09.2018

Дарога ў краіну ведаў і новых адкрыццяў для першакурснікаў пачалася 3 верасня з урачыстага Ўрока ведаў на тэму "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца".

Беларусь для мяне – як крыніца жыцця,

Бо пашчасціла тут нарадзіцца!

І сардэчна хачу сення я пажадаць

Вам краінай сваей ганарыцца!










Вялікае заўсёды пачынаецца з малога. Паўнаводная рака жывіцца маленькімі рачулкамі. З невялікага верша пачынаецца вялікая паэзія.

На ўроку прысутнічаў беларускі паэт і перакладчык Мікола Маляўка, ураджэнец Міншчыны. Ён пазнаёміў навучэнцаў са сваёй літаратурнай спадчынай і новымі творамі. І пажадаў усім нам з замілаваннем адносіцца да месца, дзе мы нарадзіліся і выраслі, пачалі ўсведамляць свет, зрабілі першыя крокі ў самастойнае жыццё.

Педагог-арганізатар Ю. М. Дубік