Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
 

Разделы сайта

Главная

Чарнобыльская трагедыя

«Той чарнобыльскай ноччу,
Як у жудасным сне,
Напамінам прарочым
Скаланула мяне

Бліскавіцай урану
Можна свет спапяліць.
I пякельнаю ранай
Мне Чарнобыль баліць»
.

                             Генадзь Бураўкін

Зэкаў А.

Аварыя сумлення: Паэма. – Мн.: Выдавец Міхась Расолька, 1996. 70 с.

 

Паэма “Аварыя сумлення” напісана пасля камандзіроўкі ў Чарнобыльскую зону летам 1996 г. Упершыню была надрукавана ў газеце “Чырвоная змена” 19 верасня 1997 г.

Шамякін І.

Злая зорка: Раман: Для стар. шк. узросту. – Мн.: Ураджай, 2000. – 351 с.: іл. – (Школьная бібліятэка).

 

“Злая зорка” – першы беларускі раман аб Чарнобылі. У цэнтры – вобраз старшыні райвыканкома Уладзіміра Пыльчанкі. На яго плечы кладзецца цяжар ліквідацыі вынікаў аварыі. Паказаны лёс яго сям’і: малодшы сын Глеб – інжынер атамнай станцыі – цяжка хварэе, старэйшага Барыса – афіцэра-лётчыка – другі раз пасылаюць у Афганістан, там ён і гіне. Не вытрымлівае матчына сэрца…

Апрача таго, у рамане ёсць і жыццесцвярджальны пачатак: нараджэнне ўнука Валодзькі.

 

Зона павышанай радыяцыі : аповесць / Іван Шамякін // Шамякін, І. Палеская мадонна : аповесці / Іван Шамякін. – Мінск, 1998. – С. 358 – 468.

 

У аповесці аўтар працягвае распачатую раней у рамане «Злая зорка» тэму Чарнобыля. Але цяпер яго цікавяць ужо наступствы гэтай катастрофы, тое, як сацыяльная трагедыя паступова ператварылася ў асабістую трагедыю чалавека.

Прайсці праз зону: Проза, паэзія, публіцыстыка / Уклад. І. Бутовіч; Прадм. І. Шамякіна. – Мн. : Маст. літ., 1996. – 543 с., [16] л. іл.

 

26 красавіка 1996 года спаўняецца дзесяцігоддзе самай трагічнай катастрофы нашага стагоддзя – на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Яе радыёактыўная пакута крыжовай дарогай выгнання легла на беларускія землі: у зоне адчужэння засталіся многія населеныя пункты паўднёвых раёнаў Беларусі. Усе гэтыя гады многіх літаратараў творча вабіла трагічна вядомая зона. Іх сумленнае таленавітае слова знайшло глыбокі водгук у сэрцах чытачоў; кнігу склалі арыгінальныя творы, напісаныя пад уражаннем знаходжання ў чарнобыльскай зоне.

 

Чарнобыль. Погляд праз дзесяцігоддзе: Даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэд. калегія: Я.В. Малашэвіч (в.а. гал. рэд.) і інш.; Маст. Л.У. Яфімава – Мн.: Бел.Эн., 1996. – 319 с.: іл.

 

Кніга прымеркавана да 10-годдзя Чарнобыльскай катастрофы. У ёй выкладзены найважнейшыя аспекты вынікаў Чарнобыльскай катастрофы для Беларусi. Выданне ўключае шэраг аналітычных артыкулаў, аб’яднаных у тэматычныя раздзелы. Асвятляюцца сацыяльна-эканамічныя вынікі катастрофы, яе экалагічныя наступствы, дэмаграфічныя і медыка-псіхалагічныя аспекты, пытанні права, захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны ў пацярпелых раёнах, дзейнасць дзяржаўных, навукова-даследчых устаноў, грамадскіх арганізацый і міжнароднае супрацоўніцтва па пераадоленні наступстваў катастрофы. Кніга багата ілюстравана.

Зорка Палын: Творы беларускіх паэтаў пра чарнобыльскую трагедыю/ Уклад. А. І. Бельскага; Прадм. С. С. Шушкевіча. – Мн. : Маст. літ., 1993. – 255 с.; іл.

 

Глыбокім болем адгукнулася чарнобыльская трагедыя, што накрыла сваім злавесным чорным крылом шматпакутную Беларусь, атруціла яе паветра, лясы, рэкі, знішчыла жыцці, маладыя, старыя і яшчэ не народжаныя, у сэрцах і вершах беларускіх паэтаў.

 

Казько В.
Судны дзень: Аповесці, апавяданні. – Мн.: Маст. літ., 1998. – 478 с. – (Залатая серыя. Проза XX стагоддзя).

Творы Віктара Казько добра вядомы беларускаму чытачу. Па аповесці “Суд у Слабадзе”, “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” і апавяданні “Літары на мармуры” зняты кінафільмы. Яны знітаваны адной тэмай – вайна, экалогія, Чарнобыль. Экалогія нашай душы, яе стан, здароўе і хвароба, мінулае і будучае – тое, што цалкам залежыць ад чалавека. Чытач адчуе непакой аўтара за лёс роднай Беларусі, за ўсё жывое на зямлі.